Шукаюць спектаклі для дзяцей 0-6 гадоў для FRATZ International 2026 | #Берлін, #Германія → Theater …

Шукаюць спектаклі для дзяцей 0-6 гадоў для FRATZ International 2026 | #Берлін, #Германія

→ Theater o.N. (Берлін) абвяшчае адкрыты набор для ўдзелу ў міжнародным фестывалі FRATZ International: Encounters – Symposium – Festival for the Very Young. Фестываль праводзіцца з 2013 года і стаў адной з ключавых падзей у Еўропе, прысвечаных тэатру і танцу для самых маленькіх гледачоў.
Калі: 9-15 кастрычніка 2026.

Шукаюць:
– Спектаклі для дзяцей ва ўзросце ад 0 да 6 гадоў
– Пастаноўкі, што мелі прэм’еру паміж 30 верасня 2023 і 15 кастрычніка 2025
– Даступныя для 2-4 паказаў падчас фестывалю.

Прапануецца:
– Паказ спектакля на адной або некалькіх пляцоўках Берліна
– Прасоўванне, удзел у праграме прафесійнага абмену і варкшопах
– Аплата ганарараў (згодна з нямецкімі рэкамендаванымі стаўкамі)
– Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне
– Падтрымка ў арганізацыі дадатковых паказаў перад або пасля фестывалю.

Ддл: 16 лістапада, 23:59 (Берлін).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!