Шукаюць спектаклі для дзяцей 0-6 гадоў для FRATZ International 2026 | #Берлін, #Германія → Theater …
→ Theater o.N. (Берлін) абвяшчае адкрыты набор для ўдзелу ў міжнародным фестывалі FRATZ International: Encounters – Symposium – Festival for the Very Young. Фестываль праводзіцца з 2013 года і стаў адной з ключавых падзей у Еўропе, прысвечаных тэатру і танцу для самых маленькіх гледачоў. 
 Калі: 9-15 кастрычніка 2026.
Шукаюць:
– Спектаклі для дзяцей ва ўзросце ад 0 да 6 гадоў
– Пастаноўкі, што мелі прэм’еру паміж 30 верасня 2023 і 15 кастрычніка 2025
– Даступныя для 2-4 паказаў падчас фестывалю.
Прапануецца:
– Паказ спектакля на адной або некалькіх пляцоўках Берліна
– Прасоўванне, удзел у праграме прафесійнага абмену і варкшопах
– Аплата ганарараў (згодна з нямецкімі рэкамендаванымі стаўкамі)
– Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне
– Падтрымка ў арганізацыі дадатковых паказаў перад або пасля фестывалю.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!