Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША→ Незалежная прасто…

Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША

→ Незалежная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) абвясціла адкрыты конкурс для мастакоў/мастачак і калектываў з усяго свету. Арганізацыя шукае адважныя і эксперыментальныя інсталяцыйныя праекты, створаныя спецыяльна для галоўнай залы (каля 230 кв.м).

Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы на любым этапе кар’еры.

Праекты павінны быць новымі і прызначанымі выключна для гэтай прасторы (не існуючыя працы). Асноўныя крытэрыі адбору:
– Канцэптуальная глыбіня і маштаб ідэі
– Арыгінальнасць і адпаведнасць місіі Locust Projects (рызыка, эксперымент, сацыяльная актуальнасць)
– Рэалістычнасць у межах бюджэту і тэрмінаў.

Прапануецца:
– Бюджэт на вытворчасць (матэрыялы, транспарт, мантаж і інш.) 10.000 USD
– 5000 USD ганарар мастака + да 600 USD на дарогу + сутачныя (60 USD/дзень да 21 дня)
– Жыллё і доступ да рэзідэнцыі Locust Projects у час працы над інсталяцыяй
– Поўная тэхнічная і куратарская падтрымка, дакументацыя, прома
– Удзел у праграме для супольнасці (прэзентацыя, дыскусія, перформанс).

Ддл: 16 лістапада (па EST, праз платформу Submittable).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!