У ноч з 29 на 30 кастрычніка загадам Сталіна – катам беларускага народу – у засценках НКУС БССР былі…

У ноч з 29 на 30 кастрычніка загадам Сталіна – катам беларускага народу – у засценках НКУС БССР былі расстраляныя найлепшыя сыны беларускай зямлі: дзеячы культуры, навукі і мастацтва. Больш за сотню забітых целаў было вывезена ўва ўрочышча Курапаты ды пахавана ў брацкай магіле.

Сёння мы ведаем гэтую падзею як «Ноч расстраляных паэтаў» або «Чорная ноч». Аднак памылкова думаць, што гэта адзіная падобная падзея ў нашай гісторыі – сталінскія і агулам савецкія рэпрэсіі цягнуліся амаль сотню гадоў, віселі на шыі нашага народу, гатовыя задушыць ды знішчыць яго. Маскоўская нянавісць да вольнага беларускага духу ніколі не спынялася, а з часам толькі ўзмацнялася.

Але беларуская нацыя засталася няскораная, таму сёння мы ўслых гаворым пра тых, хто пацярпеў ад рукі ката.

Вы, браты, навекі з намі. Вашыя імёны і ўчынкі сталі прыкладам для наступных пакаленняў беларусаў.

Беларусь – перадусім!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ