Institut für Auslandsbeziehungen (ifa) абвясціў новы кол на праграму стыпендый CrossCulture Programm…

Штогод пры падтрымцы МЗС Германіі праграма дае магчымасць правесці 2-3 месяцы ў прымаючых арганізацыях у Германіі або краінах-партнёрах, каб пашырыць свой досвед, пабудаваць каштоўны нетворк і развіваць транскультурныя навыкі. З тым, каб атрыманы досвед далей быў інтэграваны ў працу арганізацый, у якія стыпендыяты потым вяртаюцца.
Фармат стыпендыі ў 2026 разлічаны найперш на жывую прысутнасць у прымаючай арганізацыі. У залежнасці ад індывідуальных абставін, стыпендыяты таксама могуць выбраць анлайн-удзел.
Умовы:
⁃ Узрост: 23+ гадоў
⁃ 2+ гады пацверджанага прафесійнага вопыту або валанцёрскай працы ў грамадзянскай арганізацыі ў краіне паходжання
⁃ Добрае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай.
Будуць перавагай:
⁃ Доўгатэрміновыя сацыяльныя або грамадскія абавязацельствы
⁃ Існуючае або запланаванае супрацоўніцтва з арганізацыяй у краіне знаходжання
⁃ Дадатковыя моўныя навыкі, асабліва нямецкай мовы.
Кірункі:
⁃ Палітыка і грамадства
⁃ СМІ і культура
⁃ Правы чалавека і мір
⁃ Устойлівае развіццё і кліматычная справядлівасць.
Прадастаўляецца:
⁃ Стыпендыя 650 EUR/мес
⁃ Праезд у два бакі + грамадскі транспарт
⁃ Пражыванне, медстрахоўка, выдаткі на візу.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!