«Сістэма адыгрываецца на ім». Сукамернік распавёў пра Уладзіміра КнігуБылы сілавік і валанцёр каманд…

«Сістэма адыгрываецца на ім». Сукамернік распавёў пра Уладзіміра Кнігу

Былы сілавік і валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай Уладзімір Кніга ўтрымліваецца за кратамі больш за пяць гадоў. За гэты час яго змяшчалі ў штрафныя ізалятары і памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы» (арт. 411 КК). Больш за два гады палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі са знешнім светам.

Былы палітвязень Алег Краўцоў распавёў «Вясне» пра знаёмства з Уладзімірам у гродненскай турме № 1.

«Трэба разумець, што ён былы вайсковец, таму для гэтай сістэмы ён здраднік. Таму сістэма так адыгрываецца на ім. Яны яго хочуць знішчыць… Мне балюча ўявіць, што з ім адбываецца там».

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118939

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка