Праграма рэзідэнцый ад платформы 25AV для міждысцыплінарных мастацкіх калектываў (хуткі дэдлайн!)25…

Праграма рэзідэнцый ад платформы 25AV для міждысцыплінарных мастацкіх калектываў (хуткі дэдлайн!)

25AV — агульнаеўрапейская платформа для сумеснай мастацкай прадукцыі ў галіне медыямастацтва, гуку, перформансу і аўдыёвізуальных эксперыментаў. На 2026 і 2027 гады яна запускае 7-14-дзённыя рэзідэнцыі на пляцоўках: Onassis Stegi (Афіны, #Грэцыя), Vitamin (Брно, #Чэхія), iMAL (Брусель, #Бельгія), Triennale Milano (Мілан, #Італія) і Lothringer 13 Halle (Мюнхен, #Германія).

Шукаюцца: мастацкія сумесныя праекты і калектывы з усёй Еўропы(+), якія складаюцца з маладых творцаў (да 10 гадоў прафесійнай практыкі), якія спецыялізуюцца на міждысцыплінарных і сумесных практыках, асабліва ў наступных галінах:

– Гукавое мастацтва: эксперыментальная і/або сучасная музыка
– Візуальнае мастацтва, медыямастацтва
– Перформанс, танец, харэаграфія і інш.
– Тэкставыя і міжжанравыя фарматы (у тым ліку паэзія, лірыка і тэарэтычныя падыходы).

Кандыдаты павінны стварыць дуэт або групу да 4 мастакоў і знаходзіцца як мінімум у 2 розных краінах, якія маюць права на ўдзел у праграме «Крэатыўная Еўропа».

Асабліва шукаюцца супольныя фарматы, якія кідаюць выклік традыцыйным перфарматыўным і аўдыёвізуальным практыкам.

Створаныя разам працы будуць прадстаўлены на фестывалі 25AV у красавіку 2027, які праводзіцца ў супрацоўніцтве з Kanal–Centre Pompidou (Брусель, Бельгія).

Ддл: 30 кастрычніка.
Даведацца больш.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!