Конкурс дакументальных фільмаў на Thessaloniki Pitching Forum, #Грэцыя Форум пітчынгу ў Салоніках …

Форум пітчынгу ў Салоніках — гэта платформа для супольнай вытворчасці і фінансавання:
– Арыгінальных дакументальных фільмаў
– Тэлевізійных дакументальных фільмаў
– Дакументальных фільмаў для дзяцей
– Дакументальных серыялаў
Форум дае магчымасць: абмеркаваць свае праекты, атрымаць водгукі і парады падчас 2-дзённага семінара, падрыхтавацца да пітчынгу. Пасля гэтага ўдзельнікі прадставяць свае праекты перад экспертнай групай.
Прымаюцца дакументальныя фільмы на англійскай мове працягласцю 60+ хвілін, серыялы могуць быць карацейшымі. Праекты павінны мець рэжысёра і прадзюсара і могуць знаходзіцца на любой стадыі распрацоўкі.
Прадастаўляецца:
⁃ Пражыванне для рэжысёра і прадзюсара
⁃ Частковая кампенсацыя праезду.
Памер узнагароды: да 10К EUR (ёсць розныя прызы ў розных намінацыях).
За лінк дзякуем Аліне Рудзінай.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!