На пачатку кастрычніка ў Замку адбылася цудоўная падзея – Павел Сапелка з праваабарончага цэнтра “Вя…
21.10.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

На пачатку кастрычніка ў Замку адбылася цудоўная падзея – Павел Сапелка з праваабарончага цэнтра “Вясна” прывёў да нас у Замак сваіх партнёраў з Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).
Кары Маціла – генеральны сакратар FIDH, з Фінляндыі. Кары грунтоўна падтрымлівае палітвязняў.
Ілля Нузаў – дырэктар аддзела Ўсходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH, з Бельгіі.
Павел Сапелка – выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта FIDH і сябра ПЦ “Вясна”.
Былі былыя і цяперашнія жыхары Замка, прадстаўнікі Народнай Грамады, каманды валанцёраў Сяргея Ціханоўскага, палітвязні, эвакуяваныя і вымушана перамешчаныя, у тым ліку Віктар Уласенка, Андрэй Сцяпанаў, Андрэй Крылоў.
Паразмаўлялі аб дзейнасці FIDH і магчымым супрацоўніцтве.
Нашы госці працуюць на вельмі высокім узроўні, робяць сустрэчы на ўзроўні міністэрстваў.
Займаюцца дакументацыяй парушэння правоў чалавека і прыцягненнем да адказнасці за парушэнне гэтых правоў. Напрыклад, разам з “Вясной” спрабуюць прыцягнуць да адказнасці вінаватых па справе Гараўскага.
Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва з ПЦ “Вясна” і FIDH.
P.S. Асобная падзяка Вользе Гопта за цудоўны смачны торт!