«Foresight Studio: Designing the Next Decade» — навучальная праграма па стратэгічным мысленні для лі…

«Foresight Studio: Designing the Next Decade» — навучальная праграма па стратэгічным мысленні для лідараў у культурніцкіх і творчых сектарах

Note: Мае ўнёсак 35 EUR, аплата ў выпадку праходжання адбору. Робім для праграмы выключэнне яшчэ і таму, што яна ўхваленая European Institute of Innovation and Technology (EIT).

Калі: лістапад — снежань 2025 (8 тыдняў)
Фармат: вэбінары + ментарскія сесіі анлайн.

Для каго:
#фаўндары у творчай і культурнай сферах
#прадпрымальнікі, якія прасоўваюць інавацыі ў мастацтве, медыя і культуры
#культ_менеджары і палітыкі, якія кіруюць культурнымі праектамі і інстытуцыямі
#урбаністы і гарадскія #дызайнеры
Трэба мець легалізацыю ў краінах Крэатыўнай Еўропы.

Праграма прысвечаная развіццю навыкаў:
⁃ Сцэнарнага планавання будучыні (фрэймворкі foresight, STEEPV, impact‑mapping canvas і інш.)
⁃ AI-сканавання трэндаў (інструменты: ChatGPT / Claude, Google Trends, Feedly, Futures Wheel)
⁃ Lean бізнес-мадэлявання (Lean Canvas, Miro‑whiteboards, Backcasting Roadmap, Ideation toolkit)
⁃ Сторытэлінгу і пітчынгу (шаблоны пітч‑дэкаў, AI‑інструменты для прэзентацый (Tome, Canva AI))

Па выніку вы створаце ўласную Futures Map — візуальную стратэгічную дарожную мапу, гатовую да ўжывання ў рэальнай працы.

Даведацца больш
Ддл: па меры набору (колькасць месцаў абмежаваная)
За лінк дзякуем Аліне Рудзінай.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!