Сябры, да Начы (не) расстраляных у нядзелю 26 кастрычніка запрашаем на ўжо традыцыйны шпацыр па Віль…

Сябры, да Начы (не) расстраляных у нядзелю 26 кастрычніка запрашаем на ўжо традыцыйны шпацыр па Вільні памяці рэпрэсаваных камуністамі беларускіх дзеячоў, якія тут некалі жылі, вучыліся і вучылі моладзь, пісалі вершы і прозу, марылі і стваралі.

Прапануем пашпацыраваць разам па Вільні, узгадаўшы тых віленскіх беларускіх дзеячоў, на чые магілы мы ня зможам прынесьці зьнічы, бо іх няма. Таму прапануем ўзяць з сабой зьнічы, запальваючы іх па нашым шляху.

Сярод іншых згадаем 3-х беларускіх дзеячоў, зьвязаных зь Вільняй, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч нашай культуры з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года ў Менску: аднаго паэта і 2-х навукоўцаў!

На шпацыр памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў Вільні мы сустракаемся 26 кастырчніка ў 15:30 ля Вострай брамы (звонку, дзе Пагоня), хаця гэтым разам расповяд пойдзе не пра яе.

Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia

Шпацыр, традыцыйна бясплатны, але ахвяраваньні вітаюцца. Да сустрэчы!