Форум Theatertreffen 2026 | #Германія → Berliner Festspiele (Берлін) абвясцілі конкурс на ўдзел у In…

Форум Theatertreffen 2026 | #Германія

→ Berliner Festspiele (Берлін) абвясцілі конкурс на ўдзел у International Forum 2026 — 17-дзённай стыпендыяльнай праграме для маладых тэатральных творцаў з усяго свету. Форум адбудзецца ў межах найважнейшага нямецкамоўнага тэатральнага фестывалю Theatertreffen.

Для каго: тэатральныя #творцы на пачатку сваёй кар’еры з каля 5 гадамі прафесійнага досведу, ва ўзросце прыкладна 25-35 гадоў.
Калі: 1-17 траўня 2026 (поўны ўдзел абавязковы).
Дзе: Берлін, Германія – Floating University.

Тэма 2026 “Theatre and Cohabitation”. Удзельнікі/-цы правядуць два тыдні ў даследаванні тэатра як прасторы суіснавання чалавека і прыроды. Праграма ўключае калектыўныя варкшопы, наведванне спектакляў Theatertreffen, абмеркаванні, супольныя сесіі і эксперыментальную працу пад адкрытым небам.

Прапануецца:
– Удзел у поўнай праграме Theatertreffen (спектаклі, дыскусіі, сустрэчы з аўтар(к)амі)
– Пакрыццё выдаткаў на праезд і гарадскі транспарт
– Пражыванне (па два ўдзельнікі/-цы ў кватэры з асобнымі спальнямі)
– Сутачныя або харчаванне
– Страхоўка і пакрыццё візы (за падтрымкай Goethe-Institut)
– Арганізацыя і падтрымка ад Berliner Festspiele і партнёраў.

Ддл: 30 лістапада, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!