Літаратурная #рэзідэнцыя Fem. Cultural Network 2025 | #Германія→ Fem. Cultural Network запрашае пачы…

Літаратурная #рэзідэнцыя Fem. Cultural Network 2025 | #Германія

→ Fem. Cultural Network запрашае пачынаючых аўтарак* з Беларусі і Украіны, якія маюць досвед вымушанай міграцыі, на літаратурную рэзідэнцыю ў Германіі (рэгіён Балтыйскага мора).

Калі вы пішаце прозу, дакументальныя тэксты, паэзію або працуеце на скрыжаванні разнастайных літаратурных жанраў і хацелі б працягнуць працу над уласнымі тэкстамі ў нязмушаным і падтрымліваючым асяроддзі — гэтая праграма для вас.


Для ўдзелу не патрабуецца досвед публікацый. Неабходна мець шэнгенскую візу або дазвол на знаходжанне ў ЕС / Германіі.

Праграма:

1⃣ Лабараторыя пісьма (анлайн) — лістапад 2025
– 5 сустрэч па 2–2,5 гадзіны, у выходныя або ўвечары
Ментаркі: Вольга Гапеева, Алена Казлова, Юля Цімафеева, Ія Ківа, Наталка Сняданка, Ірына Шувалава, Аксана Шчур.

2⃣ Афлайн-рэзідэнцыя ў Германіі (Балтыйскі рэгіён) — снежань 2025
– 6 дзён, прысвечаных пісьму, дыскусіям, чытанням і калектыўнай працы.

Прапануецца:
– Кампенсацыя выдаткаў на праезд да 150 EUR
– Ганарар 250 EUR за фінальны тэкст
– Тэксты будуць перакладзены на нямецкую мову і надрукаваныя ў двухмоўным зборніку ў 2026.

Працоўныя мовы: беларуская і ўкраінская.
Колькасць месцаў: 10.

Ддл: 20 кастрычніка.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!