Сёння — Пакроў: Калі зямля пакрываецца лістом, а душа — надзеяйСёння, 14 кастрычніка, у Беларусі ад…

Сёння — Пакроў: Калі зямля пакрываецца лістом, а душа — надзеяй

Сёння, 14 кастрычніка, у Беларусі адзначаецца традыцыйнае і глыбока шанаванае свята — Пакроў, або Пакровы/Пакравы.

Назва свята паходзіць ад «покрыва Божай Маці», якое сімвалізуе абарону, заступніцтва і дабрабыт.

Пакроў заўсёды быў важнай мяжой у народным календары. Нездарма існуе мноства прымавак, звязаных з гэтым днём, бо зямля ў гэты час «пакрывалася лістом або сьняжком, вада – лёдам, а пчала – мёдам». Гэта час канчатковага завяршэння восені, сустрэчы зімы і надзеі на новы ўраджай і дабрадатны год.

Няхай гэтае покрыва абароніць кожнага беларуса!

Мая краіна Беларусь