ArtPower Belarus праводзіць трэці варкшоп «5 крокаў да ўстойлівасці культурніцкага праекта» 15 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

ArtPower Belarus запрашае на трэці варкшоп адукацыйнага трэка “5 крокаў да ўстойлівасці культурніцкага праекта”

Гэтым разам фокус на аспекты праекта, што закранаюць патрэбы вашых аўдыторый і як перакласці іх у канкрэтныя мэты і задачы.

Для каго: #творцы, #культменеджары, #куратары і ўсе, хто працуе ў сферы культуры. Варкшоп будзе карысны тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо працуе над культурніцкімі праектамі і хоча лепш разумець сваю супольнасць.

Калі: 15 кастрычніка, 17:30 Мінск / Вільнюс, 16:30 Варшава
Працягласць: да 2 гадзін
Фармат: анлайн-вебінар у Zoom (удзельнікаў не бачна, можна задаваць пытанні праз Q&A).

У праграме:
Хто ваша аўдыторыя і як яе апісаць
Што такое «праблемнае дрэва» і як з ім працаваць
Як перакласці патрэбы аўдыторыі ў рэальныя мэты і задачы.

Зарэгістравацца
Ддл: 15 кастрычніка, 12:00 (UTC+3).

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!