Праграма рэзідэнцый ACCESS: Open Call for Artists 2025-2026 у межах CreativeEurope→ Праграма ACCESS …

Праграма рэзідэнцый ACCESS: Open Call for Artists 2025-2026 у межах CreativeEurope

→ Праграма ACCESS прымае заяўкі ад #мастакі/-чкі і #музыкі з краін Creative Europe, якія працуюць з #гук, імправізацыяй і эксперыментальнымі фарматамі. Мэта — даследаваць новыя формы слухання, супрацы і ўзаемадзеяння з публікай у прасторах, не прызначаных для музыкі.

У 2025-2026 адбудуцца тры рэзідэнцыі ў розных краінах Еўропы:

1⃣ Рэзідэнцыя #1 — Порту, #Партугалія. Каардынатар: Sonoscopia
Калі: 18-24 траўня 2026
Тэма: праца з гарадской прасторай і лакальнай супольнасцю, стварэнне гукавых акцый і перформансаў у нязвыклых месцах.
Шукаюць 6 музыкаў і 1 відэамастака/-чку.

2⃣ Рэзідэнцыя #2 — Прага, #Чэхія. Каардынатар: Unijazz
Калі: 9-16 чэрвеня 2026
Тэма: супольная работа з падлеткамі і стварэнне site-specific перформансу ў школе і за яе межамі.
Шукаюць музыкаў і саўнд-артыстаў/-к з досведам працы з моладдзю, а таксама 1 #танцор/-ка ці #перформер/-ка і 1 візуальнага мастака/-чку.

3⃣ Рэзідэнцыя #3 — Жэрм, #Францыя. Каардынатар: Muzzix
Калі: 20-26 ліпеня 2026
Тэма: гукавыя даследаванні ў французскіх Пірэнеях — узаемадзеянне з прыродным асяроддзем, гук і экалогія.
Падыходзіць гукавым маста(ч)кам у добрай фізічнай формай і з аўтаномным абсталяваннем (праца ў гарах).

Прапануецца:
– Ганарар 1680 EUR і 1890 EUR у Празе
– Пакрыццё дарогі, пражывання і харчавання.

Ддл: 2 лістапада.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!