Гранты мабільнасці 2025-2026 ад Culture Moves Europe → Гранты падтрымліваюць творчыя паездкі мастако…

Гранты мабільнасці 2025-2026 ад Culture Moves Europe

→ Гранты падтрымліваюць творчыя паездкі мастакоў/-чак і культурных прафесіяналаў/-к у межах краін Creative Europe.

Для каго: #мастакі/-чкі і культурныя прафесіяналы/-кі, якія пражываюць у краінах Creative Europe і працуюць у галінах: #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн і модны дызайн, #літаратура, #музыка, сцэнічныя і візуальныя мастацтвы. Можна падавацца індывідуальна або групай да 5 асоб.
Калі: 1 кастрычніка 2025 – 30 красавіка 2026 (падача штомесяц).

Падаваць можна на паездкі працягласцю 7-60 дзён (індывідуальна) або 7-21 дзень (група). Праект трэба рэалізаваць у іншай краіне Creative Europe разам з міжнародным партнёрам (індывідуальным або інстытуцыйным).

Прапануецца:
– Сутачныя 85 EUR у дзень
– Кампенсацыя на дарогу: < 5000 км — 400 EUR / > 5000 км — 800 EUR
– Дадатковыя топ-апы (па ўмовах):
Зялёная мабільнасць 400 EUR / Астраўныя рэгіёны 175 EUR / Сямейны 200 EUR за дзіця / Віза 120 EUR / Даступнасць 30 EUR у дзень.

Штомесячныя ддл: 31 кастрычніка 2025 / 30 лістапада 2025 / 31 студзеня 2026 / 28 лютага 2026 / 31 сакавіка 2026 / 30 красавіка 2026.
Вынікі на працягу 8 тыдняў пасля кожнага дэдлайну.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!