Рэзідэнцыя SES DOTZE NAUS 2025-2026 | Ібіца, #Іспанія→ Фонд SES DOTZE NAUS адкрыў прыём заявак на пр…
→ Фонд SES DOTZE NAUS адкрыў прыём заявак на праграму рэзідэнцый для візуальных мастакоў/-чак і куратараў/-к з Еўропы. Рэзідэнцыя праходзіць на востраве Ібіца і спалучае даследаванне кантэксту з публічнай прэзентацыяй вынікаў.
 Для каго: #мастакі/-чкі і #куратары/-кі без абмежаванняў узросту з краін Еўропы.
 Калі:
– Фаза 1 23 лістапада – 14 снежня 2025
– Фаза 2 18 траўня –  8 чэрвеня 202.
Прапануецца:
– Ганарар 2000 EUR (па 1000 EUR за кожную фазу)
– Кампенсацыя падарожных выдаткаў (да 330 EUR для Іспаніі, да 770 EUR для Еўропы)
– Бюджэт на вытворчасць да 3000 EUR (+500 EUR на інсталяцыю і 900 EUR на публічныя актыўнасці для мастакоў/-чак; да 900 EUR для куратараў/-к)
– Жыллё (прыватны пакой у рэзідэнцыі)
– Майстэрня ў цэнтры La Carpintería (абсталяванне, інструменты, тэхнічныя рэсурсы)
– Машына для карыстання + трансфер з аэрапорта
– Арганізацыйная і прафесійная падтрымка каманды SES DOTZE NAUS
*Абавязкова: правядзенне мінімум адной публічнай актыўнасці падчас кожнай фазы (сустрэча, варкшоп, лекцыя, прэзентацыя).
 Даведацца больш у PDF.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!