Сёння ў Беластоку па ініцыятыве Беларускага цэнтра культуры адкрываецца фестываль сучаснага беларускага відэамастацтва SAMASIEJ. Асаблівае месца ў ім займае выстава I Am Pfeilstorch / “Я ёсць Працяты бусел” з творамі 12 беларускіх мастачак і мастакоў.
Калі вы можаце даехаць да Беластоку, абавязкова зрабіце гэта! Для натхнення — поўная праграма фестывалю.
А для тых, хто (як і мы) будзе далёка, мы падрыхтавалі эксклюзіў на выходныя — інтэрв’ю з куратарам выставы Уладзімірам Грамовічам і візуальнай мастачкай Лесяй Пчолкай.
Размова ўвабрала некалькі, магчыма, і вам набалелых тэм:
– Намадычнасць як неабходны лад жыцця і траўму сучаснага мастака
– Цёмны бок усіх гэтых прыўкрасных магчымасцяў
– Што спрацоўвае (і што не) як “стратэгія” кар’ернага развіцця ў мастацтве
– Што дае беларускаму сучарту сённяшняя яго доўгачаканая многімі дэцэнтралізацыя.
У картках — некалькі сакавітых цытат Лесі і Уладзіміра, але ўсе змясціць не атрымалася. Так што давядзецца чытаць усю размову.
Тэкст: Каця Раманчык.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!