IDENSITAT / Centro Huarte: ‘Transversal Aesthetics/Living On Fire’ – гібрыдныя даследчыя і вытворчыя рэзідэнцыі ў #Іспанія
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 5 тыдняў у інтэрвале ліпень – лістапад.
Запрашаюць прыняць удзел у распрацоўцы мастацкіх праектаў у сацыяльных кантэкстах Уартэ і Барселоны. Канцэпцыя агню з’яўляецца працоўнай тэмай. З аднаго боку, агонь – энергетычны элемент, з другога боку, ён мае разбуральную сілу. Таксама ўвага надаецца трансверсальнай эстэтыцы – праграме даследаванняў і эксперыментаў на стыку мастацтва, медыяцыі і сацыяльнай прасторы. Заклік адрасаваны мастакам, зацікаўленым у распрацоўцы мастацкага праекта ў сацыяльным кантэксце.
Веданне іспанскай і/ці баскскай мовы будзе перавагай.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 2300 EUR – выдаткі на вытворчасць 1400 EUR – пражыванне – праезд да 400 EUR.