Прыём заявак на Torino Fringe Festival 2026 | #Італія→ Torino Fringe Festival (19-31 траўня 2026) — …

Прыём заявак на Torino Fringe Festival 2026 | #Італія

→ Torino Fringe Festival (19-31 траўня 2026) — мультыдысцыплінарны #фестываль перфарматыўных мастацтваў, які ахоплівае ўсю вобласць П’емонта.

Для каго: індывідуальныя #мастакі/-чкі і кампаніі з Італіі і з-за мяжы. Прымаюцца прафесійныя працы ў галіне #тэатр, #музыка, #танец, #цырк, стэндапу, аўдыявізуальнага і перфарматыўнага мастацтва.

Фарматы выступаў:
– Indoor — спектаклі ўнутры памяшканняў (6 паказаў запар, адна з тыднёвых праграм)
– Outdoor / Site-specific — вулічныя і гарадскія прасторы, нестандартныя месцы, у тым ліку перасоўныя пастаноўкі (1-3 паказа). Асабліва вітаюцца працы, звязаныя з урбаністычным кантэкстам
– Music — жывыя канцэрты (1-3 выступы ўнутры ці звонку)
– Special / Іншае — праекты, якія не ўпісваюцца ў катэгорыі, могуць быць адабраныя асобна.

Прапануецца:
– Indoor: 70% ад касавых збораў (сярэдні кошт квітка 10 EUR, залы на 70-100 месцаў; утрымліваюцца падаткі і SIAE)
– Outdoor / Music / Special: ганарары абмяркоўваюцца індывідуальна
– Базавы тэхнічны райдэр (гук, святло), 4 гадзіны на наладку перад першым паказам, 30 хвілін на перапынак паміж спектаклямі
– Магчымасць прывозу ўласнага абсталявання (згодна з нормамі бяспекі)
– Праграма “Ospita un artista” — бясплатнае пражыванне ў мясцовых жыхароў / Фестываль таксама можа параіць партнёрскія гатэлі
Актыўная прамоцыя ўсіх адабраных праектаў праз каналы фестывалю.

Ддл: 20 кастрычніка, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!