Шукаюць ментараў і ментарак для кантэнт-крэатарскай праграмы → Школа компетенций х Lab35 запускае пр…

Шукаюць ментараў і ментарак для кантэнт-крэатарскай праграмы

→ Школа компетенций х Lab35 запускае праграму (кастрычнік-снежань 2025), дзе кантэнт-крэатары/-кі будуць распрацоўваць доўгатэрміновыя медыягісторыі і камунікацыйныя кампаніі.

Да сярэдзіны праграмы далучацца ментаркі і ментары, каб падтрымаць каманды, узмацніць стратэгію і падачу.
Што будзе рабіць ментар ці ментарка:
– Праводзіць індывідуальныя сесіі з камандамі (да 5 гадзін на каманду)
– Дапамагаць сфакусаваць стратэгію і падачу
– Дзяліцца сваім досведам і новым поглядам
– Выбіраць праекты, якія сапраўды цікавыя.

Для каго: #спецыялісты/-кі ў камунікацыях, digital media, SMM, сторытэлінгу; #прадзюсары/-кі кантэнт-праектаў; эксперты/-кі па працы з аўдыторыяй і пабудове ўцягнутасці; знаўцы візуальнай і медыйнай падачы; прафесіяналы, якія працуюць з этычным і адказным падыходам.

Прапануецца:
– Гібкі фармат: некалькі сустрэч або адна паглыбленая
– Кароткія апісанні праектаў дасылаюцца загадзя (па варкбуку)
– Падтрымка ад арганізацыйнай каманды (каардынацыя, трэкінг, сустрэчы)
– Магчымасць самастойна выбраць праекты, якія цікавыя
– Сімвалічная фінансавая кампенсацыя.

Ддл: 25 верасня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!