Прэзентацыя Radical Exhibition Model ад Вольгі Кліп у межах праекта Muzeum Wspólny на MIGRART × MSN …

Прэзентацыя Radical Exhibition Model ад Вольгі Кліп у межах праекта Muzeum Wspólny на MIGRART × MSN DAY | #Варшава, #Польшча

→ У нядзелю, 14 верасня ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве (MSN Warszawa) адбудзецца дзень MIGRART × MSN, прысвечаны бачнасці, дыялогу і прафесійнай падтрымцы для мастакоў і мастачак-мігрантаў/-к.

З 14:15 да 16:00 адбудзецца прэзентацыя і дыскусія з Вольгай Кліп пра мадэль радыкальнай інклюзіўнасці ў мастацтве.

Вольга Кліп — куратарка і менеджарка мастацтва, якая ўжо шмат гадоў развівае інклюзіўныя практыкі і дэмакратызуе доступ да сучаснага мастацтва.

Прэзентацыя будзе заснаваная на case study і асабістым досведзе Вольгі, звязаным з рэалізацыяй дзесяці выданняў выставачнага праекта на працягу пяці гадоў – ў Беларусі праект называўся Ўсебеларуская выстаўка мастацтва Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч, а таксама на яе назіраннях за зменамі ў полі мастацтва і функцыянаванні інстытуцый.

У цэнтры ўвагі апынецца пытанне пра будучыню мастацтва і інстытуцый: будучыня мастацтва – гэта адкрыццё свету без іерархіі. Музеі нанова пераасэнсоўваюць доступ, удзел і роўнасць.

Праект, які прадставіць Вольга, прапануе выпрабаваную мадэль радыкальнай інклюзіўнасці. Гэта выстава site-specific, дзе працы прадстаўленыя ад падлогі да столі, без адбору і абмежаванняў. Кожны і ўсё можа знайсці сваё месца.

Гэтая практыка:
– дае платформу для забытых і недаацэненых мастакоў і мастачак,
– запрашае ўсё горад, а не толькі свет мастацтва,
– пераасэнсоўвае, што азначае «належаць музею»,
– умацоўвае давер грамадскасці да інстытуцый сучаснага мастацтва,
– паказвае, што доступ можа стаць інструментам сацыяльнай трансфармацыі.

Гэта падзея стане магчымасцю для абмеркавання таго, як культурныя інстытуцыі могуць змяняцца праз адкрытасць, супольнае стварэнне і запрашэнне разнастайных перспектываў.


Што яшчэ ў праграме дня:
– 11:15-13:45 | Poradnia Artystyczna / Artistic Clinic — індывідуальныя кансультацыі з Вольгай Кліп (портфоліа, CV, стратэгіі развіцця; EN/PL/IT/FR/RU/BY). Месцаў ужо няма.
– 16:15-18:30 | Copyright Essentials — варкшоп з д-рам Якубам Дамброўскім пра аўтарскае права ў Польшчы і Еўропе (PL з перакладам EN).
– 18:30-19:30 | Closing Reflections & Networking — адкрытая размова і магчымасць пазнаёміцца з іншымі ўдзельнік/цамі.

Мовы: англійская і польская (з перакладам)

Даведацца больш: @migrart_waw_pl | @olgaklip

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!