Грант на арганізацыю рэзідэнцый EFFEA Residencies 2026 ад European Festivals Fund for Emerging Artis…

Грант на арганізацыю рэзідэнцый EFFEA Residencies 2026 ад European Festivals Fund for Emerging Artists

→ EFFEA (European Festivals Fund for Emerging Artists) адкрыў 4-ы конкурс, які падтрымае каля 50 рэзідэнцый у 2026 годзе. Гэта магчымасць для пачынаючых творцаў працаваць разам з 150 фестывалямі Еўропы і суседніх краін.

Для каго: індывідуальныя #творцы і групы з розных дысцыплін (#архітэктура, балет, сучасны #танец, #цырк, #дызайн, лічбавае мастацтва, #кіно, фальклор, #літаратура, #музыка, опера, #тэатр, вулічнае мастацтва, #фатаграфія/#відэа, лялечны тэатр, #скульптура,# жывапіс і інш.);
– з краін: Албанія, Арменія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Косава, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Туніс, Украіна.
Як партнёрскія фестывалі могуць удзельнічаць: Ізраіль, Малдова, Палесціна, Швейцарыя, Турцыя, Вялікабрытанія.

Фармат: #рэзідэнцыя арганізуецца ў партнёрстве мінімум 3 фестываляў з розных краін (1 вядучы і 2 партнёрскія).

Катэгорыі рэзідэнцый, якія можна прапанаваць:
1⃣ EFFEA Discovery (для пачынаючыз #мастакі/-чкі): каля 40 грантаў па 8000 EUR:
– Прэзентацыя працы (work-in-progress) на вядучым фестывалі;
– 1 варкшоп (анлайн ці афлайн);
– Відэафільм пра рэзідэнцыю;
– Удзел у Intake & Outtake Seminars.


2⃣ EFFEA Springboard (для #мастакі/-чкі, вядомых у сваёй краіне і гатовых да міжнароднага росту): каля 10 грантаў па 15000 EUR:
– Мінімум 3 прэзентацыі гатовай працы;
– Майстар-клас у трох краінах;
– Відэафільм пра рэзідэнцыю;
– Удзел у Intake & Outtake Seminars.

Ддл: 3 лістапада.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!