Прыём заявак на Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі→ Адкрыты набор на двухмесячны анлай…

Прыём заявак на Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі

→ Адкрыты набор на двухмесячны анлайн-#курс, які навучыць бачыць за сухімі лічбамі грамадскія і палітычныя працэсы і ператвараць іх у зразумелыя візуалізацыі і гісторыі.

Для каго: студэнтак і студэнтаў апошніх курсаў і выпускнікоў/-ц ВНУ; спецыялістак і спецыялістаў да 30 гадоў з досведам у #медыя, аналітыцы і даследаваннях; усіх, хто хоча перайсці ад збору інфармацыі да стварэння паўнавартасных дата-прадуктаў.

Фармат:
– 20 адукацыйных анлайн-сесій (25 верасня – 30 кастрычніка, пан–чц, 18:30)
– Dataset → аналіз → візуалізацыя → публікацыя
– Практыка на рэальных сацдаследаваннях і падрыхтоўка выпускнога праекта
– Магчымасць патрапіць на афлайн-кэмп у #Польшча.

Навучыцеся:
– Збіраць і аналізаваць вялікія масівы дадзеных, бачыць ключавыя тэндэнцыі
– Ператвараць лічбы ў графікі і наглядныя гісторыі
– Прадстаўляць вынікі ў фарматах ад press-kit да інфаграфікі і публічнага выступлення
– Працаваць у камандзе над даследчымі праектамі
– Разумець, як дадзеныя дапамагаюць шукаць рашэнні рэальных сацыяльных і палітычных праблем.

Ддл: 22 верасня, 23:59.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!