Адкрыты набор візуальных прац для ISSP Weekly Planner 2026 — Blooming | #Латвія
→ ISSP запрашае падаваць выявы для юбілейнага выдання Weekly Planner 2026 (20 гадоў ISSP). Планер спалучае ў сабе штодзённік, bullet journal і нататнік, а ў гэтым годзе будзе прысвечаны тэме Blooming — кветкаванне як метафара самапрыняцця, клопату і супраціву ў складаных умовах (ад асабістага да палітычнага). Партнёры: VV Foundation і Antalis PrintArt&Design.
Што можна дасылаць: – Фатаграфіі (аналагавыя, лічбавыя, ЧБ і каляровыя) – Ілюстрацыі, графічныя працы – Калажы.
Прапануецца: – Як мінімум 30 адабраных прац будуць надрукаваныя ў планеры – Аўтары і аўтаркі атрымаюць бясплатны асобнік і да 3 копій па кошце вытворчасці.