Прыём відэапрац на Punto y Raya Festival 2025 | #Балгарыя→ Адкрыты прыём заявак на 9-ы міжнародны фе…

Прыём відэапрац на Punto y Raya Festival 2025 | #Балгарыя

→ Адкрыты прыём заявак на 9-ы міжнародны фестываль абстрактнага кіно Punto y Raya. Фестываль прымае толькі кароткаметражныя працы, створаныя з чыстых формаў, колеру, руху і гуку (без людзей, прадметаў ці тэксту).
Для каго: #мастакі/-чкі і аўтары/-кі з усяго свету (прафесіяналы/-кі, аматары/-кі, студэнты/-кі).
Калі: #фестываль пройдзе 3–7 снежня 2025 у Сафіі (Балгарыя)

Умовы ўдзелу:
– Абстрактная візуальная мова (лініі, формы, тэкстуры, колер)
– Саундтрэк без слоў (інструментальная музыка, шум, маўчанне і г.д.)
– Усе тэхнікі: малюнак, stop-motion, CGI, scratch і г.д.
– Максімальная працягласць — 8 хвілін
– Працы павінны быць створаныя ў 2022 годзе ці пазней
– Фарматы: .MOV ці .MP4, Full HD 1080p.

Прапануецца:
– Тры грашовыя прызы ад міжнароднага журы (сумы будуць абвешчаныя пазней)
– Статуэтка Punto y Raya
– Асобны Student прыз (для прац, зробленых падчас навучання)
– Прэмія глядацкіх сімпатый
– Усе фіналісты/-кі трапяць у праграму Best of PyR 2025, якая пакажацца на міжнародных фестывалях.

Ддл: 29 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!