У эміграцыі часта ўзнікаюць пытанні, звязаныя з легалізацыяй, працай, падаткамі або псіхалагічнай па…

У эміграцыі часта ўзнікаюць пытанні, звязаныя з легалізацыяй, працай, падаткамі або псіхалагічнай падтрымкай. Беларускія #НДА ў Польшчы прапануюць бясплатныя індывідуальныя кансультацыі.

*⃣Free Belarus Center прапануе тры асноўныя напрамкі падтрымкі:

1⃣ Юрыдычная дапамога #Польшча і #Украіна):
– Легалізацыя (від на жыхарства, грамадзянства, падаўжэнне знаходжання)
– Міжнародная абарона і статус бежанца
– Пытанні працы, пенсій і сацыяльных выплат
– Рэгістрацыя фондаў і асацыяцый
– Дапамога ў атрыманні дакументаў (ЗАГС, шлюб і інш.)
– Складанне зваротаў у суд.

2⃣ Псіхалагічная падтрымка:
– Да 5 бясплатных вочных індывідуальная кансультацый у #Варшава
– Тэмы: эмацыйныя крызісы, стрэс, адаптацыя ў эміграцыі
Для каго: #праваабаронцы, #актывісты/-кі, #журналісты/-кі і рэпрэсаваных.

3⃣ Бухгалтарская падтрымка:
– Падатковыя дэкларацыі (PIT-37, PIT-36)
– Замежныя даходы і міжнародныя пагадненні
– Льготы для студэнтаў/-к і НДА
– Фінансавая справаздачнасць па грантах і ахвяраваннях
– Нерэгістраваная дзейнасць (ND)
– ІП у Польшчы (JDG, PKD, падаткаабкладанне, VAT, падтрымка Mały ZUS, Ulga na start)
– Сямейная дапамога 800+.


*⃣ Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) таксама прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі:

1⃣ Сямейнае права:
– Адвакатка і медыятарка Йоанна Скорыцка — абарона правоў непаўналетніх, сацдапамога, сямейныя спрэчкі.

2⃣ Крымінальнае і гаспадарчае права:
– Адвакат Сяргій Скорыцкі — пытанні дыскрымінацыі, хатняга гвалту, абароны ў судах, маёмасныя і гаспадарчыя спрэчкі.

Для запісу трэба даслаць апісанне сваёй сітуацыі на [email protected].

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!