Рэзідэнцыі IAS CEU 2026/2027 | #Венгрыя→ Institute for Advanced Study at CEU (IAS CEU, Будапешт) адк…
→ Institute for Advanced Study at CEU (IAS CEU, Будапешт) адкрыў прыём заявак на праграму Artistic & Writer-in-Residence.
Для каго:
– #пісьменнікі/-цы (усе жанры) — Writer-in-Residence
– #мастакі/-чкі, што працуюць з візуальнымі і новымі медыя — Artist-in-Residence.
Калі: з кастрычніка 2026, ад 3 да 5 месяцаў.
Вітаюцца праекты пра свабоду мастацкага выказвання і яе палітычныя/эстэтычныя наступствы.
Прапануецца:
– Стыпендыя 2000 EUR нетта/месяц
– Жыллё ў Raoul Wallenberg Guesthouse і/ці офісная прастора IAS CEU (можа служыць студыяй)
– Магчымасць выкарыстання абсталявання CEU Media Hub (Вена) для праектаў па ўзгадненні
– Удзел у акадэмічнай праграме IAS CEU (штотыднёвыя семінары, прэзентацыі).
*Выдаткі на паездку і медстрахоўку пакрываюцца ўдзельнікамі самастойна.
Даведацца больш у PDF
Instagram | Facebook | Падтрымаць!