Рэзідэнцыя Cocìmari 2025 | #Італія→ Cocìmari — мастацкая рэзідэнцыя ў Салента (Cutrofiano і Martano,…

Рэзідэнцыя Cocìmari 2025 | #Італія

→ Cocìmari — мастацкая рэзідэнцыя ў Салента (Cutrofiano і Martano, Grecìa Salentina), якая даследуе ежу як культурную мову, палітычны жэст і калектыўную практыку клопату. Кухні, рынкі, двары і майстэрні ператвараюцца ў месцы мастацкага даследавання і ўдзелу мясцовых супольнасцяў.
Для каго: #мастакі/-чкі да 36 гадоў з Італіі і замежжа, якія працуюць у сферах: візуальнае мастацтва, #перформанс, #гук, гастранамія, антрапалогія. Важна — вопыт ці цікавасць да site-specific і ўдзельніцкіх практык.
Калі: 30 дзён (у адзін або некалькі этапаў) паміж вераснем і снежнем 2025.

Тэмы даследавання:
– Ежа як мова і памяць
– Экалогія ежы і рэгенератыўная сельская гаспадарка
– Мова і вусная традыцыя
– Мастацтва і conviviality
– Мастацтва і сацыяльны актывізм.

Прапануецца:
– Жыллё, працоўныя прасторы (кухні, дворыкі, майстэрні, агарод)
– Куратарская і ментарская падтрымка
– Сувязі з мясцовымі рамеснік(ц)амі, фермер(к)амі, актывіст(к)амі
– Фінальная публічная падзея (выстава, перформанс, інсталяцыя і інш.);
– Фінансаванне: 500 EUR на вытворчасць, 1050 EUR (35 EUR/дзень) на харчаванне і даследаванні, да 250 EUR на падарожжа, пакрыццё жылля (50 EUR/ноч для нерэзідэнтаў/-к).

Ддл: 14 верасня.
Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!