Рэзідэнцыі Švestkový Dvůr / Plum Yard 2026 | #Чэхія→ Арт-прастора Švestkový Dvůr (Plum Yard) у Паўдн…

Рэзідэнцыі Švestkový Dvůr / Plum Yard 2026 | #Чэхія

→ Арт-прастора Švestkový Dvůr (Plum Yard) у Паўднёвай Чэхіі прымае заяўкі на мастацкія рэзідэнцыі ў 2026. Прастора прапануе творцам месца для даследавання, стварэння і завяршэння праектаў з усімі неабходнымі ўмовамі: тэхнічна абсталяваная зала, рэпетыцыйныя памяшканні, майстэрні для сцэнаграфіі, пражыванне і магчымасць публічнай прэзентацыі.

Для каго: #мастакі/-чкі, тэатральныя і танцавальныя калектывы, а таксама праекты ў сферах #перформанс, візуальнае мастацтва, #музыка, #літаратура, адукацыйныя і педагагічныя ініцыятывы. Максімум 5 асобаў у групе (болей — толькі па ўзгадненні, пры захаванні тых жа фінансавых умоваў).

Праграмы 2026:

1⃣ PRVNÍ META (First Base): для маладых творцаў у сферы #тэатр, працы з матэрыялам, аб’ектам і лялькай. Падтрымка арыгінальных лялечных пастановак.
– 7-10 дзён рэзідэнцыі
– Умова: публічная прэзентацыя (work in progress).

2⃣ TAT (Here and Now): рэзідэнцыя для даследавання і развіцця сучасных тэатральных і перфарматыўных практык.
Працягласць ад 1 да 3 тыдня.

3⃣ NEW WAYS: фармат для эксперыментаў з новымі спосабамі ўзаемадзеяння з аўдыторыяй, у тым ліку праз сучасныя тэхналогіі.
– 7-10 дзён рэзідэнцыі
– Умова: публічная прэзентацыя (work in progress).

4⃣ Co-PRODUC(T)ion: 14-дзённая рэзідэнцыя для завяршэння праекта і яго прэм’еры ў праграме Plum Yard (восень-зімa 2026). Поўная тэхнічная падтрымка (да 4 дзён), PR і прамоцыя.

Прапануецца:
– Творчыя рэзідэнцыі працягласцю 7–14 дзён
– Тэхнічнае абсталяванне і падтрымка (2-4 дні)
– Пражыванне
– Унёсак у вытворчасць і прэзентацыю: 20 000 CZK (~800 EUR) на групу
– Кампенсацыя транспартных выдаткаў да 5 000 CZK (~200 EUR)
– Прастора для рэпетыцый, атэлье і майстэрні для сцэнаграфіі.
*Харчаванне — за свой кошт.

Ддл: 10 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!