Вэбінар Big Update у сацсетках і AI ад dekoder (Германія) і Беларускай асацыяцыі журналістаў
→ Што важна ведаць рэдакцыям восенню 2025 года: як змяняюцца алгарытмы, якія новыя фарматы прапануюць сацсеткі і якія AI-інструменты сапраўды эканомяць час і адкрываюць новыя магчымасці.
Для каго:#журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, #медыя-менеджары/-кі і ўсе, хто працуе з кантэнтам і аўдыторыяй. Калі: 4 верасня, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Вільнюс | 19:00-21:30 Тбілісі.
Праграма: – Апошнія абнаўленні ў сацсетках і іх уплыў на працу медыя – Як карыстацца AI-інструментамі з карысцю – Як не страціць і знайсці аўдыторыю ў перыяд вялікіх перамен.
Вядоўца: Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.