Рэзідэнцыя Art Gene 25×25 Residency #2: Spaces and Structures | #Вялікабрытанія→ Арганізацыя Art Gen…
→ Арганізацыя Art Gene (Бароў-ін-Фэрнэс, Англія) адзначае 25-годдзе ў 2027 і абвяшчае набор на другую рэзідэнцыю з серыі 25×25.
Удзельнікі/-цы будуць даследаваць, як архітэктура і прастора Nan Tait Centre (дзе месціцца Art Gene) можа функцыянаваць як месца сустрэч і сумеснай працы, і працаваць над канцэпцыяй, дызайнам або інтэрвенцыяй, якая:
– Улічвае патрэбы мясцовай супольнасці і мастакоў/-чак,
– Падкрэслівае сувязь паміж архітэктурай, месцам і культурай,
– Уносіць уклад у развіццё экалагічна ўстойлівай інфраструктуры Art Gene.
Для каго: #мастакі/-чкі з вопытам у сферы сацыяльна ўцягнутай і месцазвязанай (place-based) практыкі. Асабліва вітаюцца кандыдаты з глабальнай большасці, людзі з вопытам міграцыі, а таксама маста(ч)кі з Cumbria, Lancashire ці Manchester–Leeds corridor.
Калі: 25 дзён паміж кастрычнікам 2025 і лютым 2026; фінальная выстава ў 2027.
Прапануецца 10500 GBP, у тым ліку:
– Ганарар 7500 GBP
– Да 1500 GBP на дарогу і пражыванне
– 1500 GBP на матэрыялы
Дадаткова: бясплатнае карыстанне студыямі, майстэрняй, інструментамі і e-bike.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!