Дзве магчымасці для пачынаючых даследчыкаў/-ц ад The Sociological Review | #Вялікабрытанія1⃣ …

Дзве магчымасці для пачынаючых даследчыкаў/-ц ад The Sociological Review | #Вялікабрытанія

1⃣ Early Career Researchers Day 2025 у Глазга

→ Дзень з двума інтэрактыўнымі варкшопамі пра міграцыйныя даследаванні і этнаграфію. Вядуць прафесары Shahram Khosravi (Стакгольмскі ўніверсітэт) і Karen O’Reilly (Loughborough University).

Для каго: #аспіранты/-кі і #даследчыкі/-цы ў першыя 3 гады пасля PhD з улікам перапынкаў па здароўі ці догляду за дзецьмі.
Калі: 27 лістапада 2025, 10:30-16:00.

Прапануецца:
– Удзел бясплатны
– Абед і кава-паўзы;
– Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і childcare па запыце.

*Удзельнікі/-цы таксама павінны наведаць Annual Lecture фонду пасля ECR Day.

Ддл: 8 верасня, 17:00 (BST).
Даведацца больш


2⃣ Strictly Come Writing 2025 у Gladstone’s Library, Хавардэн, Уэльс

Трохдзённы рэтрыт для напісання артыкула або главы дысертацыі.

Для каго: PhD-даследчыкі/-цы, якія знаходзяцца на апошнім годзе сваёй праграмы альбо на так званым write-up year і даследчыкі/-цы ў першыя 3 гады пасля PhD.
Калі: 10-12 лістапада 2025.

Прапануецца:
– Бясплатны ўдзел, пражыванне, харчаванне і ўсе сесіі
– Індывідуальная падтрымка ад Prof. Steven Brown і Dr Cath Lambert
– Пакрыццё выдаткаў на дарогу (100 GBP — UK, 200 GBP — замежныя ўдзельнікі/-цы), childcare (70 GBP/дзень).

* Патрабуецца вяртаемы дэпазіт 50 GBP і пацвярджэнне статусу — не атрымліваеце іншае фінансаванне/заробак — для пакрыцця дарогі..

Ддл: 1 верасня, 17:00 (BST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!