Рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак у Кіёта | Японія
→ Kyoto Art Center запрашае на Artist-in-Residence Program 2026 (Visual Arts Division). Патрабуецца выразная матывацыя знаходжання ў Кіёта (стварэнне, даследаванне і г.д.).
Для каго: пачынаючыя і маладыя #мастакі/-чкі ці #даследчыкі/-цы ў візуальным мастацтве (узрост не абмежаваны), таксама можна падавацца літаратурным і міжжанравым аўтар(к)ам.
Прапануецца: – Пражыванне ў Кіёта (да 3 месяцаў, з красавіка 2026 да сакавіка 2027) – Працоўная студыя ў Kyoto Art Center – Авіяквіткі ў абодва бакі (эканом-клас) – Субсідыя 200 000 ен (~1200 €) на вытворчыя выдаткі – Падтрымка арт-каардынатараў/-к і PR-дапамога.
*Самастойнае забеспячэнне харчавання і іншых паўсядзённых выдаткаў.