Трэнінг DIGy in YOUth у Рызе | #Латвія→ Azbuka media запрашае на Erasmus+ трэнінг пра асэнсаваную ды…

Трэнінг DIGy in YOUth у Рызе | #Латвія

→ Azbuka media запрашае на Erasmus+ трэнінг пра асэнсаваную дыгіталізацыю, інфармацыйную гігіену і штучны інтэлект.

Для каго: матываваныя ўдзельнікі/-цы ва ўзросце 18-35 гадоў (магчымыя выключэнні), якія пражываюць у #Польшча, #Літва або #Латвія і могуць падарожнічаць з гэтых краін. Узровень англійскай мовы ад B1.
Калі: 1-9 лістапада 2025. 31 кастрычніка — дзень прыезду, 10 лістапада — дзень ад’езду.

Праграма:
– Варкшопы і дыскусіі пра сучасныя лічбавыя трэнды
– Інструменты для працы, вучобы і актыўнасці: фота-, відэа-, каворкінг-, ШІ- праграмы
– Асаблівасці развіцця і будучыня штучнага інтэлекту
– Медыяграматнасць і інфармацыйная гігіена
– Практыка: стварэнне постэраў і эксплэйнераў па тэме.

Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне
– Пакрыццё транспартных выдаткаў: Польшча — да 309 EUR, Літва — да 211 EUR
– Cертыфікат YouthPass.

Удзел 15 EUR або бясплатна пры згодзе падрыхтаваць карысны адукацыйны матэрыял (публікацыя, падкаст, відэа і інш.)

Ддл: 5 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!