Prismatica шукаюць працы для новага выпуску квір-зіна “Паміж” → Квір-зін “Паміж” — праект для і ад Л…

Prismatica шукаюць працы для новага выпуску квір-зіна “Паміж”
→ Квір-зін “Паміж” — праект для і ад ЛГБТК+ людзей з Беларусі, незалежна ад таго, дзе вы цяпер жывяце. Гэты выпуск — пра бачнасць, узаемную падтрымку і клопат, пра жыццё паміж страхам і надзеяй, паміж краінамі і ідэнтычнасцямі.
Для каго: квір-людзі з Беларусі (як унутры краіны, так і за яе межам)і. Можна ўдзельнічаць ананімна.
Што можна даслаць:
– Тэксты (асабістыя гісторыі, вершы, лісты, спісы)
– Візуальныя працы ў любым фармаце: ілюстрацыі, калажы, фота, вышыўка, 3D.
Ддл: 1 верасня, 23:59.
Падаць заяўку
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
→ Квір-зін “Паміж” — праект для і ад ЛГБТК+ людзей з Беларусі, незалежна ад таго, дзе вы цяпер жывяце. Гэты выпуск — пра бачнасць, узаемную падтрымку і клопат, пра жыццё паміж страхам і надзеяй, паміж краінамі і ідэнтычнасцямі.
Гэта будзе архіў нашай сілы і ўразлівасці, нашай узаемадапамогі, унутранай устойлівасці і паўсядзённых практык супраціву. З дапамогай яго мы хочам падтрымаць нашу супольнасць, каб ніхто не адчуваў сябе самотна ў сваім вопыце і маглі абаперціся на вопыт іншых.
Для каго: квір-людзі з Беларусі (як унутры краіны, так і за яе межам)і. Можна ўдзельнічаць ананімна.
Што можна даслаць:
– Тэксты (асабістыя гісторыі, вершы, лісты, спісы)
– Візуальныя працы ў любым фармаце: ілюстрацыі, калажы, фота, вышыўка, 3D.
Раскажыце праз вашу працу, як вы ментальна трымаецеся і спраўляецеся з цяжкасцямі, захоўваеце ўнутраную сілу і знаходзіце рэсурсы для падтрымкі сябе і іншых. Падзяліцеся сваім вопытам перажывання рэпрэсій, дыскрымінацыі і гвалту. Магчыма, вы былі вымушаныя з’ехаць? Раскажыце аб сваёй міграцыі: страце, пошуку бяспекі або пачатку новага жыцця. Мы хочам, каб зін быў напоўнены салідарнасцю, клопатам або гісторыямі аб самавылячэнні, але таксама раскажам і пра адзіноту, нябачнасць і унутраную барацьбу.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!