Пасля доўгіх пяці гадоў разлукі сям’я Ціханоўскіх зноў разам. Беларуская лідарка павіншавала мужа з …

Пасля доўгіх пяці гадоў разлукі сям’я Ціханоўскіх зноў разам. Беларуская лідарка павіншавала мужа з Днём народзінаў і паказала цёплы сямейны кадр:

«Сяргей, сёння такі доўгачаканы дзень нараджэння, які мы сустракаем разам, пасля пяці гадоў разлукі.

Першы твой дзень народзінаў, калі я ўпэўненая, што ты пабачыш віншаванні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсмешку.

Ты — мая апора, мой сябра і мой каханы. І я зычу табе сёння і заўсёды адчуваць тую ж цеплыню, якую мы цяпер адчуваем побач з табой. Дзякуй табе за тваю сілу, за тваю любоў і за тое, што, нягледзячы ні на што, мы ўсё ж такі разам.

З днём нараджэння, мой Сяргей!»

Каментарыі адключаныя.