BFN:Live #2 — анлайн-#дыскусія “Як аўтар(к)ам кіно і творчым праектам прыцягнуць падтрымку праз краўдфандынг”
→ Сетка беларускіх кінематаграфістаў/-к BFN запрашае на другі BFN:Live — стрымы з прафесіянал(к)амі індустрыі. Калі: 14 жніўня, 20:00 (GMT+2).
Госці падзеляцца ўласным досведам, гісторыямі поспехаў і памылак, а таксама дадуць практычныя парады тым, хто хоча запусціць сваю кампанію. У эфіры: – Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца эфіраў BFN:Live – Аляксандр Чарнуха — журналіст, пісьменнік, аўтар YouTube-праекта «Міністэрства сепультуры» – Ліза Чэрнік — рэжысёрка, сузаснавальніца відэапрадакшэна “Sort Of Cinema”.