Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 месяцы ў 2025.
Запрашаюць у Ленцбур, невялікае мястэчка паміж Цюрыхам і Бернам, папрацаваць над тэмай «Інтэрпакаленне». Цікавіць, як могуць выглядаць больш цесныя адносіны паміж пакаленнямі? Як розныя культуры вырашаюць гэтую праблему? Віла Зонненберг была загарадным маёнткам, сямейным рэстаранам і рэзідэнцыяй кампазітара, мастака і пісьменніка Петэра Міга. Некалькі пакаленняў жылі пад адным дахам, абменьваючыся досведам, ідэямі і поглядамі. Вітаецца мастацкія пошукі, якія пераасэнсоўваюць сацыяльныя перакананні. Артысты павінны правесці публічнае мерапрыемства падчас рэзідэнцыі.
Патрабуецца добрае веданне нямецкай, англійскай ці французскай мовы.