mur.at + CIA: Artist Residency & Worklab 2025 | #Аўстрыя
→ 5-дзённая лабараторыя-рэзідэнцыя ў Грацы для #мастакі/-чкі, #актывісты/-кі, #пісьменнікі/-цы і #творцы, якія працуюць з тэмай калектыўнага інтэлекту ў сеткавым, медыя-, гукавым, лічбавым і г.д. мастацтве. Арганізатары — mur.at і Collective Intelligence Association (CIA).
Калі: – 1-5 снежня 2025 (з публічнай прэзентацыяй 5 снежня). – Kастрычнік-лістапад 2025 — падрыхтоўчыя анлайн-сустрэчы.
Прапануецца: – Ганарар 500 EUR на чалавека – Пражыванне (для ўдзельнікаў/-ц не з Граца) – Кампенсацыя паездкі да 150 EUR – Маленькі бюджэт на вытворчасць – Падтрымка куратараў/-к і каманды mur.at.