У Літве працягвае скарачацца колькасьць беларусаў зь легалізацыяйhttps://smarturl.click/e0WDXНа 1 с…

У Літве працягвае скарачацца колькасьць беларусаў зь легалізацыяй

https://smarturl.click/e0WDX

На 1 студзеня 2024 году дакумэнты ў Літве мелі 62 167 грамадзянаў Беларусі. Аднак ужо на пачатку 2025 году такіх людзей было 57 511, а на 1 чэрвеня 52 662 чалавекі.

Статыстыка на пачатак жніўня паказала на тое, што лічба працягвае падаць — цяпер у Літве легалізаваныя толькі 51 962 беларусы. Звыш 5,5 тысяч чалавек страцілі дазвол на жыхарства ў краіне і іншыя дакумэнты, што дазваляюць там знаходзіцца. Лічбы паказваюць і на скарачэньне легалізаваных у Літве грамадзянаў Украіны і Расеі. А рост назіраецца сярод грамадзянаў Бангладэш, Індыі і Пакістану.