TEKHNÉ Research Residency 2025 | #Польшча→ Рэзідэнцыя для даследчыкаў/-ц і мастакоў/-чак, якія працу…

TEKHNÉ Research Residency 2025 | #Польшча
→ Рэзідэнцыя для даследчыкаў/-ц і мастакоў/-чак, якія працуюць на скрыжаванні музыкі, тэхналогій і сацыяльна-палітычнага даследавання. Праграма з’яўляецца часткай міждысцыплінарнага праекта TEKHNÉ, што вывучае сувязі паміж гукам, тэхналогіямі, уладай і супольнасцю. Арганізатар — TRAFO Center for Contemporary Art у Шчэціне.
Для каго: #даследчыкі/-цы ў галіне sound studies, этнамузыказнаўства, культурнай антрапалогіі, медыя- і палітычнай тэорыі; #мастакі/-чкі з даследчымі, сацыяльна ўцягнутымі або крытычнымі гукавымі практыкамі.
Магчымыя тэмы праектаў:
– Гукавы кантроль і выкарыстанне гуку як зброі
– Музыка і гук як частка гарадской або палітычнай інфраструктуры
– Архівы гукаў і галасоў, якія мала вядомыя або забытыя
– Слуханне як форма пратэсту і супраціву
– Гукі ў постіндустрыяльных гарадах і ў лічбавую эпоху
– DIY-тэхналогіі і альтэрнатыўныя медыя
– Даследаванне гуку праз палявыя запісы, інтэрв’ю і іншыя метады.
Асабліва вітаюцца праекты, звязаныя з кантэкстам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (але гэта не абавязкова).
Прапануецца:
– 3 тыдні ў Шчэціне (лістапад 2025 або студзень 2026)
– Пакрыццё выдаткаў на падарожжа (у тым ліку міжнародныя)
– Жыллё і сутачныя
– Дадатковае фінансаванне кароткіх даследчых паездак (1-2 дні) або працы ў архівах у іншых гарадах (напрыклад, Варшава)
– Доступ да куратараў/-к TRAFO і мясцовых культурных сетак
– Публічная прэзентацыя (лекцыя, варкшоп або канцэрт) па выніках.
Ддл: 31 жніўня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!