Рэзідэнцыя LAB 4 Weird Futures у Мадрыдзе | #Іспанія→ Medialab Matadero запрашае далучыцца да 5 міжд…

Рэзідэнцыя LAB 4 Weird Futures у Мадрыдзе | #Іспанія

→ Medialab Matadero запрашае далучыцца да 5 міждысцыплінарных праектаў у межах двухтыднёвай рэзідэнцыі з 12 па 26 лістапада.
Асноўная тэма Weird Futures: як сённяшнія тэхналогіі, улады і візуальныя ўяўленні перапісваюць будучыню і ўплываюць на дэмакратыю, роўнасць і наша мысленне.

Для каго: #творцы, #даследчыкі/-цы, #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #інжынеры/-кі, #архітэктары/-кі, #праграмісты/-кі, #журналісты/-кі, #сацыёлагі/-ні і інш.

Праграма:
– Праца над адным з 5 праектаў (выбіраеце самі)
– Публічная прэзентацыя вынікаў на OpenLAB Festival (27-29 лістапада)
– Калектыўная праца з куратар(к)амі, ментар(к)амі і іншымі ўдзельні(ц)камі
– Эксперыменты з тэхналогіямі, фантастычнымі сцэнарамі і “цёмнымі зонамі” сучаснага тэхналагічнага парадку (праз канцэпт “teslaforming”).

Праекты:
– Ktown: Future Epistemologies in Intelogenesis — AI-гульня як даследаванне нестабільнасці (Іспанія)
– Institute of Alice Guo Studies — стратэгіі “пірацкага” даследавання і ўлады (Філіпіны)
– Navigating Militarized Urban Futures — інтэрактыўная карта гарадскога назірання (Беларусь / Польшча)
– Iblīs dwells a Line — дэкаланіяльны аналіз праекта NEOM (Італія)
– POCAS — эканамічная фантастыка і DIY-супольнасці ў Мехіка (Мексіка / Германія).

Прапануецца:
– Удзел бясплатны
– Прадастаўляецца прастора для працы
– Абеды (пн-пт) і кава-паўзы забяспечваюцца
– 10 удзельнікам, якія жывуць па-за Мадрыдам, пакрываецца дарога і пражыванне.

Ддл: 2 верасня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!