Офіс Святланы Ціханоўскай дае парады беларусам замежжа па супрацьдзеянні вярбоўцы спецслужбамі

Мінск Навіны

Нядаўна Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў тэкст з практычнымі парадамі беларусам замежжа, як рэагаваць, калі вы сутыкнуліся са спробай вярбоўкі беларускімі спецслужбамі.

Лічым гэтую тэму вельмі важнай напярэдадні акцый салідарнасці і няспынных правакацый з боку рэжыма, пагрозаў беларусам замежжа. Заклікаем вас берагчыся і паведамляць, калі з вамі спрабуюць узаемадзенічаць беларускія спецслужбы. Салідарнасць наша зброя!