Рэзідэнцыя ў #Чэхія — OFFCITY AiR 2026: INTERSPACES → Незалежная платформа OFFCITY (Пардубіце, Чэхі…

Рэзідэнцыя ў #Чэхія — OFFCITY AiR 2026: INTERSPACES

→ Незалежная платформа OFFCITY (Пардубіце, Чэхія) запрашае #мастакі/-чкі, #архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, тэарэтыкаў і міждысцыплінарных калектываў на рэзідэнцыю, прысвечаную тэме міжпрастораў — як у літаральным (пусткі, закінутыя дваравыя зоны), так і ў метафарычным сэнсе (разрывы паміж супольнасцямі, чалавекам і прыродай).

Калі: у любы час з сакавіка па кастрычнік 2026, працяг 1–3 тыдні (можна падзяліць на часткі).

Прапануецца:
– Пражыванне і прастора для працы ў студыі OFFCITY
– Ганарар 1 400 CZK (прыкладна 55–60 EUR) / дзень
– Базавая прадзюсарская і метадычная падтрымка
– Кантакты з мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі
– Публічная прэзентацыя праекта (форма на выбар: прагулка, перформанс, сустрэча і інш.).

Дарожныя выдаткі за кошт удзельнікаў/-ц. Па дамоўленасці могуць абмяркоўвацца іншыя тэхнічныя і матэрыяльныя патрэбы.

Ддл: 31 жніўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!