Пачатак Вялікага тэрору30 ліпеня 1937 г. НКВД зацвердзіў загад № 00447 супраць «былых кулакоў, крымі…

Пачатак Вялікага тэрору

30 ліпеня 1937 г. НКВД зацвердзіў загад № 00447 супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў». Загад даў старт Вялікаму тэрору, пад час якога было расстраляна ці асуджана да лагераў найвялікшая за часы камуністычнага тэрору колькасць савецкіх грамадзянаў, у тым ліку БССР. Масква даслала ліміты на колькасць расстраляных і асуджаных. НКВД дазволілі ўжываць фізічныя катаванні для найбольшага выкрыцця “ворагаў народу”.

Дакладных звестак аб колькасці рэпрэсаваных у Беларусі няма. У архіве КДБ захоўваюцца справы 235,5 тыс. пазбаўленых волі і  расстраляных у 1920-1950-я гг. Толькі 176 тыс. з іх рэабілітаваныя. Справы па сённяшні дзень схаваныя ад даследчыкаў і амаль недасяжныя для нашчадкаў рэпрэсаваных.

Масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў адбываліся ў 10 гарадах: Менск, Орша, Магілёў, Барысаў, Гомель, Мазыр, Чэрвень, Віцебск, Полацк, Слуцк. Вакол кожнага – па некалькі месцаў забойстваў. Улады іх не даследуюць ці выдаюць за месцы злачынстваў нацыстаў.