→ Landkreis Gifhorn абвяшчае конкурс на арт-#стыпендыя ў Künstlerhaus Meinersen (Майнэрсэн, Германія) з мэтай падтрымкі маладых творцаў і развіцця сучаснага мастацтва ў рэгіёне.
Для каго: выпускнікі/-цы акадэмій мастацтваў ці падобных устаноў у галіне выяўленчага мастацтва (максімальны ўзрост 40 гадоў).
Калі: 1 кастрычніка 2025 – 30 верасня 2026 (да 12 месяцаў).
Шукаюць праекты, якія даследуюць тэмы «чужога» і «радзімы» — паміж ідэалізацыяй, выкараненнем, выключэннем і абмежаваннямі ў грамадстве. Магчымасць вольнага выбару мастацкіх медыя (жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, інсталяцыі, перфоманс і інш.).
Прапануецца:
– Пражыванне і студыя ў Künstlerhaus Meinersen
– Штомесячная стыпендыя ў памеры 850 EUR
– Магчымасці для публічнага паказу створаных падчас рэзідэнцыі прац.
Даведацца больш у PDF.
sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!