Два гады таму ў няволі загінуў мастак Алесь Пушкін. Рэжым Лукашэнкі забіў чалавека за свабодную творчасць і грамадзянскую пазіцыю.
Алесь быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. У няволі яго не зламалі, таму і перавялі на турэмны рэжым, дзе ўмовы зняволення яшчэ больш жорсткія. 11 ліпеня 2023 года стала вядома, што Алесь Пушкін памёр у шпіталі, так і не атрымаўшы належнай медыцынскай дапамогі.
З 2020 года мы ведаем як мінімум пра восем смерцяў палітвязняў {толькі} у зняволенні. Гэта не выпадковасці – гэта наступствы сістэмы, заснаванай на гвалце.