Прыём заявак на праграму ад Martin Roth-Initiative | #Германія→ Martin Roth-Initiative (MRI) абвясці…

Прыём заявак на праграму ад Martin Roth-Initiative | #Германія

→ Martin Roth-Initiative (MRI) абвясціла новы набор на праграму часовага перасялення ў Германію для #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-чкі, якія знаходзяцца пад пагрозай або ў нябяспецы з-за сваёй творчай, культурнай або грамадскай дзейнасці. Праграма дазваляе працягваць працу ў бяспечным асяроддзі і развіваць прафесійныя кантакты разам з нямецкай культурнай супольнасцю.
Для каго: #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-чкі з усяго свету, якія праз сваю працу змагаюцца за адкрытае грамадства, свабоду, дэмакратыю і мір; тыя, хто падвяргаецца рэпрэсіям, пагрозам або цэнзуры; хто дагэтуль актыўна працаваў у сваёй краіне, толькі нядаўна яе пакінуў (пасля 28.02.2025) або знаходзіцца ў небяспецы ў цяперашнім месцы пражывання; хто не мае бяспечнага статусу пражывання (напрыклад, з-за двухграмадзянства або гуманітарнай візы).
Працягласць: да 15 месяцаў у 2026.

Прапануецца:
– Штомесячная #стыпендыя
– Падтрымка ў страхаванні, псіхасацыяльнай дапамозе, моўных курсах, навучанні, наладжванні сеткі кантактаў
– Фінансаванне дзейнасці ў Германіі
– Падтрымка ў візавых працэсах.

Важна: для ўдзелу абавязкова трэба мець прымаючую арганізацыю ў Германіі.

Кансультацыі: 22 ліпеня, 10:00 (CEST) і 21 жніўня, 14:00 (CEST).

Ддл: 29 жніўня, 17:00 (CEST).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.